В Браславе прошла спартакиада сельских команд

В Браславе прошла спартакиада сельских команд

Як паведамляе «Браслаўская звязда»:

Аматары і прыхільнікі  здаровага ладу жыцця ў чарговы раз сабраліся на спартакіяду сярод сельскіх жыхароў, якая прайшла ў ДЮСШ. У сіле, хуткасці і спрыце спаборнічалі каманды Ахрэмаўскага, Відзаўскага, Далёкаўскага, Друеўскага, Опсаўскага, Плюскага і Слабодскаўскага сельсаветаў.

На ўрачыстым адкрыцці спартакіяды з прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтва звярнуўся начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Яўген Лабуць. Ён пажадаў камандам поспехаў, а гледачам — цікавага відовішча.

Затым пад гукі Дзяржаўнага гімна прадстаўнікі каманды Відзаўскага сельсавета – мінулагоднія пераможцы – паднялі сцяг нашай краіны. І спаборніцтвы па міні-футболе, настольным тэнісе, дартсе, шматбор’і, падняцці гіры, перацягванні каната і эстафеце пачаліся.

spartakiada

Усе каманды імкнуліся выступіць найлепшым чынам і паказаць высокія вынікі. Аднак хтосьці аказаўся больш моцным, хуткім, у кагосьці выканаць практыкаванні атрымалася лепш, камусьці больш пашанцавала. Таму вынікі наступныя: 1-е месца дасталося Далёкаўскаму сельсавету, 2-е месца за Відзамі, а 3-е – у Ахрэмаўцаў. Усе атрымалі дыпломы і кубкі. Трэба адзначыць, што вялікую дапамогу камандзе Відзаўскага сельскага Савета аказваюць навучэнцы Відзаўскага каледжа сельскай гаспадаркі, а ў склад ахрэмаўскіх спартсменаў уваходзіць малады спартыўны клуб «Спрынт».

Арганізатары спаборніцтва і надалей плануюць праводзіць падобныя мерапрыемствы, спадзеючыся на непасрэдную падтрымку мясцовай улады.

Таццяна Прашкевіч

Мнения

Вверх