У Гродне зносяць “гусарскі” дом

У Гродне зносяць “гусарскі” дом

У цэнтры горада хутка знікне яшчэ адзін гістарычны будынак, паведамляе "Твой стыль".

Жыхарам дома па вуліцы Дзяржынскага 20а ужо далі новыя кватэры. Гэты будынак вядомы як “гусарскі дом”. Па словах гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, ён быў адным з першых даходных дамоў у Гродне. “Гусарскім” яго называлі  з-за вясёлага кантынгенту, які тут пражываў у 30-я гады мінулага стагоддзя. Гаспадыня будынка – пані Марыся – жыла непадалёк, у доме, які пасля яе смерці быў знесены гарадскімі ўладамі. Апошнія 30 гадоў у доме была забароненая прапіска новых жыхароў, а  тыя, хто там жыў, даўно “сядзелі на чамаданах”, чакаючы пераезду. Нядаўна яны дачакаліся кватэр з фонду сацыяльнага жылля ў пабудаваным “Гроднажылбудам” доме.

2121212

Распавядае Юрый, адзін з жыхароў:  "У гэтым доме мы жывем даволі даўно.Сам будынак 1938 году пабудовы і рамонт ў ім быў хіба 20 год таму. Гарачая вада - з газавай калонкі, сумесны санвузел... Зараз нам далі кватэру ў новапабудаваным доме на перакрыжаванні Шчорса і Касцюшкі, што ў 5 хвілінах хады ад аўтавакзалу. Мы рады, што пераязджаем у новую кватэру".

Мнения

Вверх