У Беларусі адраджаецца старажытны від палявання

У Беларусі адраджаецца старажытны від палявання

Як павеедамляе "Звязда":

Упершыню ў гісторыі Беларусь будзе прадстаўлена сярод краін — членаў міжнароднай асацыяцыі па сакаліным паляванні на сустрэчы ў Абу Дабі, куды прыедуць прадстаўнікі краін, у якіх дазволена паляванне з лоўчымі птушкамі.

Нашу краіну будзе прадстаўляць жыхар Віцебска Сяргей Вусаў — сапраўдны піянер у адраджэнні гэтага старажытнага віду палявання і адзін з лічаных яго аматараў.

Некалькі гадоў таму камісія па справах ЮНЕСКА ўключыла сакалінае паляванне ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў як сапраўдны помнік сусветнай спадчыны.

Сягрей Вусаў быў адзін з ініцыятараў, якія дапамагалі распрацоўваць беларускае заканадаўства па правілах палявання. Дзякуючы гэтаму ў краіне з 2008 года з'явілася магчымасць развіваць пакуль экзатычнае для нас паляванне з крылатымі памочнікамі. 

main-big

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Мнения

Вверх