Гаспадар сядзібы знайшоў на сваім падворку археалагічныя каштоўнасці

Гаспадар сядзібы знайшоў на сваім падворку археалагічныя каштоўнасці

Як паведамляе «Дзяннiца »:

 Проста на падворку аграсядзібы Алега Мікалаевіча Сямашкі ў вёсцы Кульбачына
захоўваліся таямніцы гісторыі…

– Дай, думаю, дзіцячую пляцоўку на сядзібе абуладкую: столькі сямей прыязджае адпачываць! – гаворыць узрушаны гаспадар. – Стаў у садочку ўкопваць коніка-гушкалку і на падмурак з валуноў наторкнуўся. Далей – больш! Асколкі старажытнай керамікі і перламутравага ад даўніны шкла знайшоў, кавалачкі адмысловага кафелю з узорам, фрагменты посуду… А неўзабаве і сярэбраную манету 1534 года з выявай караля Сігізмунда выкапаў. Як патлумачылі нумізматы, манета не што іншае, як гданьскі грош!

Першымі, да каго звярнуўся А.М. Сямашка са сваімі незвычайнымі знаходкамі, былі навукоўцы Гродзенскага дзяржуніверсітэта. У прыватнасці, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры археалогіі і этнаграфіі С.А. Піваварчык назваў «чарапкі» тыповай керамікай XV–XVII стагоддзяў. Сам жа Сяргей Аркадзьевіч у свой час разам са студэнтамі вёў археалагічныя раскопкі на тым самым кульбачынскім гарадзішчы, знаходзячы рэшткі побыту не толькі XII стагоддзя, але і ўвогуле старажытных людзей. Знойдзенае тады было перададзена ў музей, а гаспадар «Бабровай даліны» А.М. Сямашка, будучы чалавекам цікаўным і не роўна дыхаючым да гістарычнай спадчыны сваёй старонкі, заказаў муляжы наканечнікаў стрэл, яшчэ нейкіх знаходак. Цяпер аформлены стэнд з’яўляецца сапраўдным багаццем аграсядзібы, як і самаробны арбалет, з якога, між іншым, могуць пастраляць госці, уявіўшы сябе старажытнымі ваярамі.

1

– Я прасіў у бацькі, каб узгадаў, што расказвалі пра тутэйшыя мясціны старажылы, – гаворыць Алег Мікалаевіч. – Ёсць версія, што тут, дзе месціцца наша хата, калісь быў заезны двор. Выходзіць, нават на прыкладзе нашай аграсядзібы можна пераканацца, што гісторыя развіваецца па спіралі і ўсё вяртаецца на кругі свая, – жартуе Алег.

3

 

4  

 

5

 

6

 

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ
Фота Аляксандра СЯРГЕЕВА і з архіва сям’і Сямашка

Новости

Вверх