Цягнікоў з Гродна ў Польшчу не будзе?

Як паведамляе «Твой стыль»:

У новым раскладзе цягнікоў PKP Przewozy Regionalne пасля 10 снежня адсутнічаюць спалучэнні ў кірунку на Гродна.

Як паведамляе bialystok.gazeta.pl, з дня на дзень перастануць курсаваць памежныя цягнікі PKP Przewozy Regionalne. Да 10 снежня будуць ездзіць дзве пары цягнікоў з Кузніцы Беластоцкай на Гродна і пара цягнікоў з Беластока на Гродна. Пасля ў раскладзе яны не прадугледжаныя.

Дадаем, што 62 цягнікі Regio (раней асабовыя) таксама пакуль курсуюць толькі да 31 снежня, таму што перавозчык дагэтуль працягвае перамовы з маршалкоўскай адміністрацыяй на тэму дафінансавання. У бюджэце ваяводства на 2012 год ідзе размова пра 15,5 мільёна злотых з уласных прыбыткаў і 5,7 мільёна злотых з чыгуначнага фонду. Рэгіянальныя перавозкі хацелі б як мінімум на 3 мільёны злотых больш.

Новости

Вверх