Ёлка-фэст пройдзе ў Брэсце

Ёлка-фэст пройдзе ў Брэсце

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Адзінаццаць пар Дзядоў Марозаў і Снягурак пазмагаюцца за тытул лепшых у Брэсце. Ёлка-фэст пройдзе тут у бліжэйшую суботу.

Свята адбудзецца ўжо ў другі раз і пройдзе ў Цэнтры маладзёжнай творчасці. Адзін з арганізатараў свята Святлана Кірычук расказвае пра галоўныя крытэрыі адбору:

– Тут звяртаецца ўвага на ўсё, таму што па ўмовах конкурсу прагляд пачынаецца з дэфіле, г. зн. як дзіця сустракае Дзеда Мароза і Снягурку, якімі ён іх бачыць, знешні выгляд, як Дзед Мароз і Снягурка могуць завалодаць увагай дзіцячай публікі, наколькі доўга яны могуць утрымаць іх у цэнтры сваёй ўвагі. Тут улічваецца рэквізіт: наколькі ён яркі, наколькі ён цікавы дзецям.

Як адзначыла Святлана Кірычук, такія конкурсы галоўных герояў Новага года пройдуць таксама і ў іншых абласных гарадах Беларусі.

Пачнецца Ёлка-фэст 26 лістапада а 14.30, уваход на свята – вольны.

Аліса Поль

Мнения

Вверх