Цягнікі з Гродна ў Польшчу хадзіць будуць

Цягнікі з Гродна ў Польшчу хадзіць будуць

Чуткі пра тое, што пасля 10 снежня ў новым раскладзе руху цягнікоў польскай чыгуначнай кампаніі PKP Przewozy Regionalne адсутнічаюць спалучэнні ў напрамку Гродна, не падцвердзіліся.

Улетку гэтага года працаўнікі гэтай кампаніі аб'яўлялі аднадзённую папераджальную забастоўку з патрабаваннямі палепшыць умовы працы і павысіць заработную плату, у выніку чаго ў раскладзе руху цягнікоў Кузніца—Гродна адбываліся збоі. Хутчэй за ўсё і ў канцы года ў гэтага польскага рэгіянальнага перавозчыка паўсталі пытанні фінансавання. Аднак гэта не стала падставай адмяняць міжнародныя зносіны.

Інфармацыю не пацвердзіла «Гродзенскай праўдзе» кіраўніцтва чыгуначнага вакзала Гродна. У мінулую пятніцу з упраўлення Беларускай чыгункі быў атрыманы ўдакладнены расклад руху цягнікоў Гродна–Кузніца з 11 снежня, які друкуем ніжэй.

Дабрацца ў Кузніцу можна і рэйсавымі аўтобусамі дзяржаўных і прыватных аўтаперавозчыкаў. Гродзенскі аўтобусны парк штодня адпраўляе некалькі аўтобусаў па маршруце Гродна–Беласток праз Кузніцу. Штодня, акрамя суботы, курсіруе аўтобус да Варшавы, па нядзелях і аўторках – Гродна–Лодзь. Як паведамілі ў экскурсійным бюро аўтапарка, яны гатовыя штодня арганізоўваць у Беласток і Кузніцу дадаткова па 3–5 аўтобусных рэйсаў, калі на такія паездкі паўстане попыт.

Мнения

Вверх