Паляўнічы дом – месца для актыўнага адпачынку

Паляўнічы дом – месца для актыўнага адпачынку

Як паведамляе  «Клiч Радзiмы»:

«Працягваю справу чалавека, які заклаў на гэтым месцы алею і прыкладваў усе намаганні, каб зрабіць гэты куточак роднай зямлі сапраўдным аазісам прыгажосці, — з гэтых слоў пачалася наша размова з намеснікам дырэктара па будаўніцтву ААТ «Жвіранка» П. Ф. Пальчэхам. — Вось тут пасадзілі дрэўцы, тут пабудуем лазню, далей будуць устаноўлены альтанкі. У планах — паляўнічыя вышкі, пляцоўкі для падкормлівання жывёлы, а таксама спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі».

Усё гэта будзе каля дома паляўнічага ў Аўласах (недалёка ад Більдзюг). Павел Фёдаравіч — вядомы чалавек у Шаркаўшчынскім раёне. Узначальваў мясцовую гаспадарку, якая заўсёды была ў лідарах. Зараз ветэран працы адказвае за будаўніцтва ў ААТ «Жвіранка». За апошнія гады ў сельгаспрадпрыемстве пабудаваны новы сучасны комплекс, малочна-таварныя фермы.

2

У 2010 годзе па ініцыятыве старшыні райвыканкама М. В. Морхата прынята рашэнне аб тым, што каля Більдзюг трэба пабудаваць паляўнічы дом — месца для актыўнага адпачынку. За справу ўзяўся Павел Фёдаравіч — будаўнік з вялікім стажам. Будоўля распачалася гаспадарчым спосабам. Лес прывезлі з Бягомля.

2-004

У хуткім часе ўзвялі дом — арыгінальную драўляную двухпавярховую пабудову. Пасля былі абсталяваны спальныя пакоі, сталовая.

1

А планы ў Паўла Фёдаравіча грандыёзныя. Галоўнае, каб яны ажыццявіліся. І тады дом паляўнічага ў Аўласах будзе сустракаць гасцей з усёй краіны. Адпачыць можна будзе і сем’ямі, і правесці карпаратыўную вечарыну. «Для ўсіх знойдзем занятак, усім будзе цікава!» — упэўнена заявіў Павел Фёдаравіч.

Аляксандр БАРЫЛА

Мнения

Вверх