Мастацкая выстава да дня народзін Максіма Багдановіча адкрылася ў Гродне

Мастацкая выстава да дня народзін Максіма Багдановіча адкрылася ў Гродне

Сваё разуменне асобы і творчасці вялікага паэта гродзенскія мастакі прадставілі на выставе ў залі па вул. Ажэшкі.

Свае працы змясцілі на выставе жывапісцы Аляксандр Сільвановіч, Вікторыя Ільіна, графікі Валянціна Шоба і Юры Якавенка, скульптар Уладзімір Панцялееў. Таксама паўдзельнічаць у выставе запрасілі мастакоў Андрэя Вераб’ёва з Магілёва і Саўлюса Рудзікаса з Друскінінкая (Літва).

Image 18203

В. Ільіна. Кветкі асеннія

 

Image 18201

А. Сільвановіч. Сон

 

Image 18200

В. Шоба. Мне снілася

 

Каб кожны змог лепей зразумець творы на выставе, пад кожным палатном змяшчаліся вершаваныя радкі Максіма Багдановіча. Пасярэдзіне выставачнай залі размяшчаўся вянок – алюзія на адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча.

 

Image 18204

В. Ільіна. Груша-дзічка

 

Image 18205

 

Падчас урачыстага адкрыцця мастак Аляксандр Сільвановіч падкрэсліў цікавасць касмічнай тэмы ў выставе. А літовец Саўліс Рудзікас зазначыў, што, нягледзячы на тое, што ён мала ведае вершаў Багдановіча, яму падаецца блізкай пейзажная і філасофская лірыка паэта.

Выстава сабрала вялікую колькасць наведвальнікаў. Убачыць паэтычную творчасць Багдановіча ў мастацкім увасабленні прыйшлі настаўнікі, музыкі, мастакі, гродзенская моладзь, прысутнічалі таксама польскія і літоўскія дыпламаты, гарадскія ўлады.

Адкрыццё мастацкай падзеі суправаджаў струнны квартэт настаўнікаў дзіцячай музычнай школы № 2 «Музычная палітра».

 

Image 18202

Мнения

Вверх