Пераносу працоўных дзён на Новы год не будзе

Пераносу працоўных дзён на Новы год не будзе

«На гэты момант пастановы, якая б пераносіла працоўны дзень з 2 студзеня, няма», — расказалі ў прэс-службе Савета Міністраў. Менавіта ўрад вызначае парадак пераносу працоўных дзён.

Сёлета ўсе навагоднія святы — каталіцкае і праваслаўнае Раство, а таксама Новы год — прыпадаюць на выхадныя. Адпаведна буднія дні застануцца працоўнымі, і ўжо 2 студзеня ва ўсіх беларусаў будзе звычайны працоўны дзень.

Адзначаць надыход Новага года можна будзе толькі адзін дзень — 1 студзеня.


Мнения

Вверх