Абвешчаны конкурс на стварэнне помніка Міндоўгу

Абвешчаны конкурс на стварэнне помніка Міндоўгу

Як паведамляе БелТА:

Міністэрства культуры Беларусі па ўзгадненні з Гродзенскім аблвыканкамам аб'явіла конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка Міндоўгу (заснавальніку і першаму князю Вялікага княства Літоўскага) у Навагрудку, паведаміла прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская.

Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобраза легендарнага князя. Кампазіцыйнае і пластычнае рашэнні помніка павінны быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары.

Заяўкі можна падаваць да 10 лютага 2012 года ўключна. Матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі не пазней за 17.00 у галерэю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Эскізныя праекты будуць разгледжаны журы ад 1 сакавіка 2012 года. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка Міндоўгу ў Навагрудку.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.

Новости

Вверх