Personal Цэслер

Як паведамляе «Наша ніва»:

«Калекцыя пARTызана» выпусціла альбом культавага мастака нашага часу.

Свежы альбом работ Уладзіміра Цэслера — гэта тое, чаго нам сапраўды не хапала: адзінкавыя працы мастака можна было ўбачыць на выставах плакатаў і куды больш рэдкіх персанальных выставах. Новы альбом — спроба аб’яднаць усё, чым праславіўся Цэслер.

get

ё 

 

І, скажам шчыра, спроба ўдалая. Саколкі і паштоўкі з правакацыйнымі надпісамі, лубкі нашага часу, знакамітыя персаніфікаваныя яйкі, геніяльныя рэкламныя плакаты — карацей, альбом Your Tselser, ці «Ё Цэслер», ці «Ваш Цэслер» — як вам болей падабаецца — уяўляе з сябе сапраўдны Greatest Hits славутага мастака.

Цэслер1

 

Цэслер2

Тут болей за сто старонак з работамі мастака, а таксама дадатак — паштоўкі, якія кожны можа выразаць і выкарыстаць па простым прызначэнні. З улікам таго, што фотаальбомы апошнім часам увогуле карыстаюцца павышаным попытам, «Ваш Цэслер» трэба паспець ухапіць — наклад усяго 250 асобнікаў. Тым больш цана за такое выданне зусім невялікая — 110 тысяч рублёў.

Набыць альбом можна ў кнігарні «логвінаЎ», дзе 15 снежня з 19-й да 20-й адбудзецца аўтограф-сесія Уладзіміра Цэслера.

 


Мнения

Вверх