Па парку Маладзечна будзе курсіраваць «Цягнічок» (+фота)

Па парку Маладзечна будзе курсіраваць «Цягнічок» (+фота)

Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:

26 снежня ў Маладзечна прыехаў «Цягнічок», зроблены на віцебскім прадпрыемстве «Віцбудтэхмаш». На атракцыёне можна будзе пакатацца 28–31 снежня, 1 і 7 студзеня.

На спецыяльнай фуры цягнічок з двума вагончыкамі прыбыў з Віцебска, праехаў па горадзе, зрабіў круг па Цэнтральнай плошчы і вуліцы Прытыцкага.

Яго імя Віпоша – ад «віцебскія пад'ёмнікі». Але можна лічыць, што цягнічок прызначаны для катання VIP-персон (вельмі важных персон).

3

Па словах начальніка аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Рамановіча, такі атракцыён, разлічаны на 28 дзяцей, будзе працаваць у горадзе 28 снежня – 1 студзеня і 7 студзеня. Пасажыры будуць сядаць у вагоны на станцыі «Папараць-кветка» ля аднайменнай скульптуры. Затым – да ёлкі на плошчы, круг вакол яе, па пешаходнай частцы вуліцы Прытыцкага, да гарадскога гадзінніка, пасля чаго вяртаюцца да ёлкі, дзе дзяцей сустрэнуць Дзед Мароз і Снягурачка.

1

Па словах Аляксандра Рамановіча, цяпер складаецца калькуляцыя кошту білета. Паводле папярэдніх падлікаў, ён будзе каштаваць 10–15 тысяч рублёў.

Улетку «Цягнічок» будзе курсіраваць па парку.

Начальнік вытворчасці «Віцбудтэхмаш» Канстанцін Грубенка расказаў у інтэрв'ю «РГ», што «Цягнічок» для Маладзечна рабілі ў паскораным тэмпе, па 12 гадзін у дзень, без выхадных, каб паспець да Новага года. Справіліся за два з паловай тыдні.

4

Атракцыён зроблены на базе трактара «Беларусь-132Н». Такія самыя, але з плугамі, культыватарамі замест вагонаў, працуюць на зямельных участках. Максімальна магчымая хуткасць – 18 км/г. Магутнасць рухавіка – 8,7 л/с. Працуе на бензіне.

5

«Ход вагонаў вельмі мяккі: восі аснашчаныя тарсіённай падвескай (на пругкіх стрыжнях). У плане бяспекі – 100-працэнтная гарантыя: вагоны абсталяваныя такім відам тармазной сістэмы, што самі спыняцца, калі якім-небудзь чынам адчэпяцца», – патлумачыў Канстанцін Грубенка.

На ўвесь цягнічок прадпрыемства дае два гады гарантыі.

Святлана ЦІШКО

Новости

Вверх