Урачыстасці ў Будславе набылі рухомы характар

Урачыстасці ў Будславе набылі рухомы характар

Святкаванне ўрачыстасцяў у Будславе пераносіцца на першую пятніцу і суботу ліпеня замест традыцыйнага 2 ліпеня, інфармуе Catholic.by. Аб гэтым паведаміў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Перанясенне святкавання з нерухомай даты на рухомую матывавана немагчымасцю шматлікіх вернікаў удзельнічаць у святах, калі яны выпадаюць на працоўныя дні. Успамін Маці Божай Будслаўскай па-ранейшаму застаецца замацаваным за 2 ліпеня.

Мнения

Вверх