Атрымайце IPad за перамогу ў конкурсе пасольства ЗША!

Атрымайце IPad за перамогу ў конкурсе пасольства ЗША!

Вы мастак альбо цікавіцеся графічным дызайнам? Атрымайце шанс выйграць iPad! 

Пасольства ЗША ў Беларусі аб’яўляе конкурс на лепшы дызайн лагатыпа, які сімвалізуе 20-гадовую гісторыю дыпламатычных зносін паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю.

Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух 20-гадовай прысутнасці амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.

У конкурсе могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Журы прымае конкурсныя работы да 9 гадзін раніцы 30 студзеня 2012 года.

- Работы павінны ўяўляць сабой арыгінальныя творы іх аўтараў.

- Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за пяць варыянтаў лагатыпаў.

- Работы трэба дасылаць на адрас program@usembassy.minsk.by у фармаце jpeg. У электронным паведамленні павінны быць указаныя імя, прозвішча, дата нараджэння і кантактны тэлефон канкурсанта.

- Усе работы застаюцца інтэлектуальнай уласнасцю ўдзельнікаў. Пры гэтым пасольства ЗША пакідае за сабой права ўжываць работы ўдзельнікаў на сваім інтэрнет-сайце, у сетцы Facebook, а таксама падчас сваіх мерапрыемстваў і на прома-матэрыялах.

- Пасольства ЗША не нясе адказнасці за страчаныя, спозненыя, няпоўныя альбо іншым чынам непрыдатныя работы і пакідае за сабой права дыскваліфікаваць удзельніка падчас альбо пасля правядзення конкурсу ў выніку, калі апошні прадставіць недакладную альбо несапраўдную інфармацыю.

Першы этап адбору будзе ажыццяўляцца праз журы пасольства ЗША. Работы, адабраныя ў фінал, будуць апублікаваны на старонцы Інфармацыйнага цэнтра пасольства ЗША ў сетцы Facebook 31 студзеня. Пераможца, які набярэ найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў Facebook, атрымае прыз конкурсу – iPad.

Пасольства ЗША запрашае вас да ўдзелу ў конкурсе і заклікае распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод сваіх сяброў і калег. Жадаем поспеху!

Мнения

Вверх