АТОР планирует публиковать списки отелей, требующих с туристов «Лабиринта» повторную оплату

АТОР планирует публиковать списки отелей, требующих с туристов «Лабиринта» повторную оплату

«Маёй любімай бабулі прысвячаецца…
Простыя здымкі няпростага жыцця…

Капусцічы – глухая беларуская вёска, дзе з дваццаці хат засталіся толькі тры, у адной з якіх і жыве мая баба Ніна. Жыве яна там зусiм адна, і схадзіць няма да каго, да і сіл хадзіць ўжо амаль не засталося…

Толькі час ад часу, калі я да яе прыязджаю, мы разам едзем то да яшчэ жывых яе сябровак, то да сваякоў, якіх баба Ніна вельмі любіць, то на могілкі да тых, ад каго засталіся толькі помнікі ды ўспаміны…

У яе ёсць два сына, ёсць унукі і ўнучкі. І жывуць яны быццам нядрэнна, і магла б яна да іх пераехаць, але не можа баба Ніна пакінуць родную хату, не можа пакінуць тое, што было ёй такім дарагім і такім любімым.

Любіць баба Ніна расказваць пра сваё жыццё, распавядаць пра тыя часы, калі быў яшчэ жывы яе муж, калі дзеці былі малыя. Любіць гаварыць пра ўнукаў, разглядаць і паказваць іх фотакарткі.

А як спявае бабуля Нінка! Вельмі шмат песень ведае яна! Здаецца, спявала б і спявала! І такі гучны, такі пекны голас мае!..
Часам думаю, а што чакае мяне ў старасці? Ці дажыву? Адна ці з кімсьці буду праводзіць рэшткі адведзенага часу? Буду ганарыцца сабой за зробленыя за жыццё добрыя ўчынкі ці буду шкадаваць за марна страчаны час і папракаць сябе за гультайства і бескарыснасць для грамадства? Як я буду адчуваць сябе ў старым целе, бо, кажуць, душа не старэе, толькі цела? І як жа будзе ўжывацца маладая, поўная сіл душа з састарэлым хворым целам?..»

Мнения

Вверх