Агульнапольскі злёт “маржоў”

Агульнапольскі злёт “маржоў”

Як што год, на Падляшша прыедуць аматары купання ў ледзяной вадзе не толькі з Польшчы, але таксама з Беларусі, Расеі і Літвы.

Кажа Рышард Сарановіч, старшыня Падляшскага клуба маржоў.

- Падчас сустрэчы адбудзецца баль маржоў, вогнішча, будуць крамкі з рэгіянальнай ежай і многія конкурсы, хаджэнне па распаленым вуглю.

Злёт маржоў пачынаецца пачынаецца ў суботу 24 студзеня і працягваецца да нядзелі.

Каб паўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах арганізаваных падляшскімі маржамі трэба да 12 студзеня заплаціць 30 злотых. Падрабязныя інфармацыі можна знайсці на фанпэйджы Падляшскага клуба маржоў на фейсбуку.

Лукаш Леанюк

Мнения

Вверх