Cостязание по бегу состоится на высокогорных тропах Валле д'Аосты

Cостязание по бегу состоится на высокогорных тропах Валле д'Аосты

Мастацкія калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь  пачалі актыўна фарміравацца ў 1920-я гг., калі Беларускі дзяржаўны музей (зараз НГМ РБ) плённа супрацоўнічаў з Інстытутам беларускай культуры, Цэнтральным бюро краязнаўства. Ладзіліся сумесныя навуковыя экспедыцыі, выданні, выставачныя праекты.

Актыўны краязнаўчы рух – асаблівасць эпохі, ён ахапіў літаральна ўсю Беларусь. Гэта аказала вялікі ўплыў на камплектаванне музейных збораў, у тым ліку мастацкіх. Этнаграфічная тэматыка стала адным з галоўных крытэрыяў адбору.

Мастакі прымалі ўдзел у розных экспедыцыях у якасці зарысоўшчыкаў, праводзіліся і асобныя экспедыцыі мастакоў. Збор музея хутка папаўняўся графічнымі творамі як  навукова-прыкладнога характару, так і графічнымі аркушамі высокіх мастацкіх якасцей.

Супрацоўнікамі нашага музея ў той час былі выдатныя мастакі Беларусі: М. Філіповіч, Я. Кругер, Г. Віер. Іх творы складаюць адзін з комплексаў на выставе.

А. Астаповіч, А. Тычына, М. Дучыц, М. Аксельрод, О. Марыкс, М. Горшман – графіка гэтых знакамітых мастакоў адлюстроўвае на выставе мастацтва Савецкай Беларусі.

Віцебск – унікальны горад па сваіх мастацкіх традыцыях. Творы С. Юдовіна, Л. Зевіна, Р. Семашкевіча, Г. Паўлоўскага, М. Пашкевіча, Ф. Аляхновіча, Г. Аўчыннікава, М. Эндэ, А. Бразера, І. Сонкіна на выставе прадстаўляюць віцебскіх мастакоў, студэнтаў і выкладчыкаў Віцебскага мастацкага тэхнікума.

Беларусь у 1921–1939 гг. была падзелена дзяржаўнай мяжой, але народ заставаўся адзіным у любві да сваёй Радзімы.

Выстава «І рай і боль на Песеннай зямлі» працягвае доўгатэрміновы навукова-экспазіцыйны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «У пошуках страчанага», які прысвечаны гісторыі музея.

Мнения

Вверх