Гістарычны музей запрашае на новую экспазіцыйную прастору «Старажытная Беларусь»

Гістарычны музей запрашае на новую экспазіцыйную прастору «Старажытная Беларусь»

Экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, як галоўнага гістарычнага музея краіны, заклікана садзейнічаць развіццю самасвядомасці беларускага грамадства, прэзентуе старажытную гісторыю краіны, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці.

Улічваючы адукацыйны і турыстычны патанцыял экспазіцыі, просім забяспечыць асвятленне і інфармаванне насельніцтва.

Музейная экспазіцыя «Старажытная Беларусь» ахоплівае перыяд айчыннай гісторыі ад эпохі неаліту да ХІХ ст. Яна распавядае пра першапачатковае засяленне тэрыторыі нашай краіны, узнікненне племянных саюзаў крывічоў і дрыгавічоў, узнікненне першых на тэрыторыі Беларусі дзяржаўных утварэнняў, стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

Экспанаты, якія прэзентуюць практычна ўсе фондавыя калекцыі, распавядаюць пра першыя паселішчы людзей на нашых землях, іх заняткі, вераванні, паступовае развіццё цывілізацыі. Сярод іх знаходзяцца неацэнныя гістарычныя артэфакты: прадметы першабытнага мастацтва і ўпрыгажэнні, зброя, рыштунак, прадметы культу і многае іншае.

У асобным раздзеле асвятляецца гісторыя кніжнай справы на Беларусі ў XVI – ХІХ стст., а таксама дзейнасць асветніка Францыска Скарыны.

Экспазіцыя будзе  працаваць штодня з 11.00 да 19.00.

Мнения

Вверх