Група археолагаў знайшла ў Мсціслаўлі старажытны крыж-энкалпіён

Група археолагаў знайшла ў Мсціслаўлі старажытны крыж-энкалпіён

Больш за тры стагоддзі Замкавая гара, што ў старажытным Мсціслаўлі, захоўвала крыж-энкалпіён з выявамі Ісуса Хрыста і Мікалая Цудатворца. Зараз крыж адрэстаўраваны і, па словах Ігара Марзалюка, у хуткім часе апынецца ў экспазіцыі Мсціслаўскага музея.

«Унікальнасць гэтай знаходкі відавочная, — тлумачыць гісторык. — Перадусім, крыж надзвычай добра захаваўся, што ўжо само па сабе мае вялікае значэнне, асабліва калі ўлічваць тое, што датуецца ён XVI — пачаткам XVII стст. Акрамя таго, у сярэдзіне крыжа былі знойдзены рэшты арганікі, якія гіпатэтычна могуць быць мошчамі Святога Мікалая. Такія крыжы маглі з’явіцца на тэрыторыі Беларусі ў тым ліку і ў выніку пілігрымкі ў Святую зямлю. Таксама можна дапусціць, што крыж згубіў адзін з абаронцаў г. Мсціслаўля падчас трагічных падзей сярэдзіны XVII ст.».

Па словах Ігара Марзалюка, мінулы сезон для археолагаў МДУ імя А.А. Куляшова быў асабліва плённым. «У Мсціслаўлі мы знайшлі бронзавы відэлец, чашу для прычашчэння — усё датуецца сярэдзінай XVII ст., а таксама два абразы — святых Алены і Канстанціна і святога Мікіты Бесагона. Апошні абраз, дарэчы, датуецца XVI ст. Знойдзены старыя манеты. Вялікую каштоўнасць складаюць таксама залатыя і шкляныя пацеркі XIXII стст.» — распавёў вядомы магілёўскі археолаг.

Источник: http://www.mycity.by

Мнения

Вверх