Кніга “Магдэбургская Гародня” -- цяпер у электронным выглядзе

Кніга “Магдэбургская Гародня” -- цяпер у электронным выглядзе

“Магдэбургская Гародня” Юры Гардзеева — праца, прысвечаная сацыятапаграфіі беларускага горада. Шматгадовая скрупулёзная праца дазволіла аўтару стварыць унікальную для Беларусі кнігу, у якой з усёй магчымай паўнатой апісана развіццё горада як матэрыяльнага аб’екта з уваходам у гісторыю амаль кожнага пляца. Гэта сапраўды еўрапейскі ўзровень вывучэння еўрапейскай гісторыі беларускага горада. Кніга багата ілюстравана старымі фотаздымкамі, картамі, планамі, адбіткамі архіўных дакументаў. Тут даведаемся пра стан гарадзенскіх карчмоў у 18 стагоддзі, пра забудову Дамініканскага кляштара, гісторыю паасобных будынкаў, камяніц, дворыкаў і палацаў.

“Магдэбургская Гародня” – гэта 383 старонкі багата ілюстраванага тэксту, цвёрдая вокладка, даступная мова. Зараз кнігу можна спампаваць на kamunikat.org.

 

Мнения

Вверх