Корабль викингов спустят на воду 15 сентября в Березовке

Корабль викингов спустят на воду 15 сентября в Березовке

Манументаліст па адукацыі, Сямён Дамарад аддае перавагу вялікім фарматам, а гэта, у сваю чаргу, яшчэ больш раскрывае ідэю твора. Адкідаючы ўсё лішняе, мастак засяроджвае ўвагу на канкрэтным моманце. Простыя на першы погляд краявіды вельмі эмацыянальна напоўнены, нясуць запал добрага настрою і энергетыкі, рамантычны спакой і летуценнасць. Палотны «Погляд у восень», «Хутар у леса», «Майскі дождж» з неабшарнымі прасторамі палёў і лугоў, чысцінёй блакітнага неба дазваляюць адчуць сапраўднае яднанне з прыродай.

Часта мастака прывабліваюць пераходныя станы прыроды: калі сыходзіць апошні снег і з’яўляецца першая зеляніна, калі вечарэе ці толькі ўзыходзіць раніцай сонейка. Вада, у залежнасці ад часу года, таксама бывае рознай. На палотнах Сямёна Дамарада яна ціхая, марудлівая, нібы жывая субстанцыя, да якой мастак адносіцца з вялікім піетэтам. Найпрыгажэйшыя месцы Беларусі сталі натхненнем для творцы: гэта і люстэрка ракі Віліі, у якое глядзіць неба, і цёплая бархатная паверхня Беразіны з стромкімі берагамі, і чароўнае, глыбокае возера Мястра, што на Мядзельшчыне.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу «Па ціхай вадзе» Сямёна Дамарада – 20 мая 2014 года а 18.00 у «Галерэі Мастацтва»

 

Мнения

Вверх