Литовский туроператор предлагает отдохнуть белорусам на Мадейре и Фуэртевентуре всего за 300 евро!

Литовский туроператор предлагает отдохнуть белорусам на Мадейре и Фуэртевентуре всего за 300 евро!

У 2014 годзе грамадскасць Беларусі, як і грамадскасць многіх іншых еўрапейскіх краін, адзначала 100-годдзе пачатку Першай сусветнай вайны. Вялікая вайна стала шматнацыянальным горам: яна прадаўжалася паўтары тысячы дзён і начэй, ахапіўшы тры кантыненты, амаль чатыры дзясяткі дзяржаў і не менш як паўтара мільярда чалавек. Так склалася, што мы быццам бы выкраслілі са сваёй памяці гэтыя падзеі, гэтыя лічбы, гэтых людзей… Бо ўсё часцей узгадваем наступствы самай апошняй вайны — Вялікай Айчыннай. А так быць не павінна. Бо Беларусь была ў эпіцэнтры тых баёў, лінія фронту доўгі час праходзіла на нашай зямлі.

У шырокай палітры творчай дзенасці Якуба Коласа тэматыка вайны займае пачэснае месца. Паэт сам прайшоў дарогамі вайны, удзельнічаў у баях на Румынскім фронце.

Сваімі уражаннямі ад франтавого жыцця Якуб Колас дзеліцца ў нарысе “З румынскага фронту”: “Як нідзе, як ніколі, чуеш тут, што ты – лёганькі пыл, маленькая пушынка ў калавароце віхроў. І пакорна складаеш свае “вольныя” крыллі, увесь аддаючыся ў абладу неадваротнай долі”.
Тэма першай сусветнай вайны знайшла адлюстраванне і ў паэме “На шляхах волі”, над якой паэт працаваў у 1926 – 1935 і ў 1955 – 1956 гг. “Асабіста ўбачанае і перажытае ім (Якубам Коласам) стала гарантам праўдзівага адлюстравання, а талент забяспечыў высокі ўзровень мастацкай дасканаласці твора”, – піша ў прадмове да выдання паэмы вядучы на сённяшні час коласазнаўца Міхась Мушынскі, - “Такой глыбіні пранікнення ў атмасферу тылавой паўсядзённасці, у псіхалогію тылавога воінства, у стасункі начальнікаў і шараговых салдат, якую паказаў Колас, цяжка знайсці ў творах, звернутых да адлюстравання падзей Першай сусветнай вайны”.

У вечарыне прымуць удзел галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Віктар Шніп, малодшы сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, беларускі крытык, літаратуразнаўца, тэкстолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў.

Да літаратурнай сустрэчы створана выстаўка з фондаў музея Якуба Коласа, на якой будуць прадстаўлены рукапісы паэмы 50-ых гг, фотаздымкі 1915 – 1918 гадоў з асабістага архіва Івана Каменскага, старэйшага брата жонкі Якуба Коласа М. Дз. Міцкевіч, які быў непасрэдным удзельнікам ваенных дзеянняў на Рыжскім фронце.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Мнения

Вверх