Мэр Вільні: «Беларускі музей у Вільні мог бы стаць тым культурным асяроддзем, у якім беларусы маглі б азнаёміцца з еўрапейскім поглядам на гісторыю беларусаў і літоўцаў»

Мэр Вільні: «Беларускі музей у Вільні мог бы стаць тым культурным асяроддзем, у якім беларусы маглі б азнаёміцца з еўрапейскім поглядам на гісторыю беларусаў і літоўцаў»

Гэты музей дзейнічаў у Вільні з 1921 па 1945 год і быў закрыты ў савецкія часы, пасля чаго яго калекцыі падзялілі паміж Літвой і Беларуссю.

Цяпер музей аднаўляецца, найперш дзякуючы намаганням Людвікі Кардзіс, аднак не мае свайго памяшкання:

Тое, што мы збіраем, тое, што людзі нам аддаюць,  захоўваецца не ў музейным памяшканні, а ў прыватных кватэрах. Мы ўвесь час спадзяёмся, што ўрэшце будзем мець сваё памяшканне, нарэшце будуць працаваць навукоўцы, апрацоўваць нашыя архівы. Мы разумеем, што дасягнуць узроўню таго музею Івана Луцкевіча, які існаваў да вайны, немагчыма. Але мэта наша на сённяшні дзень – сабраць тое, што магчыма.

«Беларускі музей у Вільні мог бы стаць тым культурным і асветніцкім асяроддзем, у якім беларусы маглі б азнаёміцца з незалежным, сучасным, еўрапейскім поглядам на гісторыю беларусаў і літоўцаў», – сказаў у час сустрэчы з Людвікай Кардзіс ды Алесем Бяляцкім мэр Вільні Артурас Зуокас.

Яна Запольская

Мнения

Вверх