Могуць быць адкрытыя авіярэйсы з Мінска ў Днепрапятроўск

Могуць быць адкрытыя авіярэйсы з Мінска ў Днепрапятроўск

Пра гэта паведаміла журналістам кансультант аддзела перавозак, сертыфікацыі, рэгістрацыі і знешнеэканамічных сувязяў Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Святлана Каленік.

«Сёння ў нас у дэпартаменце на разглядзе для выканання працэдуры акрэдытацыі знаходзіцца дакумент авіякампаніі «Дняпроавія». Казаць, калі яны пачнуць выконваць палёты, пакуль рана, бо працэдура акрэдытацыі яшчэ не завершана», — патлумачыла Святлана Каленік.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе аб маршруце Днепрапятроўск — Мінск.

«Прызначэнні авіяцыйных улад Украіны авіякампанія атрымала на два напрамкі: Днепрапятроўск — Мінск і Івана-Франкоўск — Мінск. Але ў дакументах пра акрэдытацыю, якія мы атрымалі, гаворка ідзе толькі пра рэйсы з Днепрапятроўска»,  дадала кансультант аддзела.

Таксама Святлана Каленік паведаміла, што Дэпартамент па авіяцыі разглядае дакументы на акрэдытацыю расійскага лаўкостару «Победа».

Нагадаем таксама, што з кастрычніка з Мінска стартавалі палёты ў Адэсу, у пачатку лістапада – у Харкаў, а сёння пачаліся рэйсы ў Запарожжа.

 

Мнения

Вверх