Мясным туристам из Москвы Витебск напомнил Сан-Франциско. Продолжение

Мясным туристам из Москвы Витебск напомнил Сан-Франциско. Продолжение

Аўтар кнігі – Аляксандр Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, культуролаг, кнігазнавец, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Прадстаўленыя выданні ўваходзяць у серыю «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» і прысвечаны ўсходнеславянскаму першадрукару Францыску Скарыне, які з’яўляецца, верагодна, самым яркім і вядомым творцам беларускай культуры. Гэта сапраўды чалавек-энцыклапедыя, чалавек-легенда. Яго талент праяўляўся літаральна ва ўсім: выдавец, перакладчык, пісьменнік, філосаф-гуманіст, тэолаг, вучоны, лекар, батанік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік…

Кніга выйшла ў трох тамах. Першы том, «Скарына  чалавек-энцыклапедыя»,  пра шматграннасць першадрукара. Другая частка, «Францыск Скарына  чалавек свету», прысвечана падарожжам вялiкага палачанiна. Трэцяя, «Францыск Скарына  чалавек–легенда», распавядае пра спадчыну Скарыны. Тут ёсць раздзелы пра рукапiсную кнiгу, узнiкненне кнiгадрукавання, тэхналогii, якiмi карысталiся ў тую эпоху.

У 1517 годзе ў Празе выйшла першая друкаваная кніга Францыска Скарыны «Псалтыр», якая распачынае гісторыю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. З гэтай нагоды ў 2017 годзе Беларусь і ўвесь славянскі свет будуць адзначаць 500-годдзе знакавай падзеі. Міжнароднае прызнанне спадчыны Францыска Скарыны пацверджана рашэннем ЮНЕСКА аб уключэнні юбілея беларускага кнігадрукавання ў каляндар памятных дат міжнароднай арганізацыі.

Выданне ўпрыгожана вялікай колькасцю ілюстрацыйнага матэрыялу і прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама ўсіх, хто цікавіцца багатай гісторыяй нашай краіны.

Дзе: пр-т Незалежнасці, 116, 3-і паверх

Мнения

Вверх