На Лесбосе женщины – члены аграрно-туристических кооперативов возрождают традиции

На Лесбосе женщины – члены аграрно-туристических кооперативов возрождают традиции

6 сакавіка выстава Вальчака адкрыецца ў гарадзенскай галерэі «Крыга». Творчасць Вальчака інтрыгуе. Інтрыгуе таксама, як і яе аўтар – архітэктар і бізнесмен са шматлікімі зацікаўленнямі, які ўвесь час шукае новыя выклікі. Камера стала неад'емнай часткай ягонага багажу ў падарожжах. Аўтар наўмысна дадае ў свае творы некаторыя акцэнты сэнсу, якіх не існуе ў арыгінале. У фотаздымках ён стварае атмасферу таямніцы, пэўным чынам адхіляе банальнасць паўсядзённага жыцця і рэальнага свету. Акрамя таго, 55-гадовы Анджэй Вальчак – сузаснавальнік і суўладальнік Atlas Group, стваральнік і ўладальнік галерэі «Атлас Арт», натхняльнік перабудовы цэнтра Лодзі. У суаўтарстве з Чэславам Чаплінскім выдаў у 2002 годзе альбом «Сусвет ксяндза Яна Твардоўскага».

Запрашаем на вернісаж 6 сакавіка а 18-й гадзіне.

Выстава ладзіцца пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне.

Мнения

Вверх