На Маладзечаншчыне невядомыя напалі на групу турыстаў. Жанчын і дзяцей не чапалі

На Маладзечаншчыне невядомыя напалі на групу турыстаў. Жанчын і дзяцей не чапалі

– У нашым 5-м «А» класе бацькі сябруюць паміж сабой, – расказвае Марына, адна з удзельніц паходу. – Таму арганізавалі турпаход. Усё ішло добра, толькі не асабліва радавала надвор’е.  А 11-й гадзіне ночы пайшоў дождж, мы схаваліся ў палатку. І тут нехта пад’ехаў да нас на матацыкле. Іх было двое. Уляцелі ў адну з палатак. Мужчыны пайшлі разбірацца, пачалі свяціць ліхтарыкам, аднак яго выбілі з рук. Завязалася патасоўка, але ніхто не біўся – гучна спрачаліся, штурхалі адзін аднаго. Мы патлумачылі, што адпачываем з дзецьмі, папрасілі з’ехаць. Так невядомыя і зрабілі.

Праз гадзіну, калі кампанія смажыла шашлыкі і сядзела каля вогнішча, зноў прыйшлі людзі, узброеныя палкамі і з сабакам.

Пачалася бойка. Дзецям загадалі сядзець у палатцы. Людзі, якія напалі, не чапалі жанчын і дзяцей, білі толькі мужчын.

– Сабака ў іх быў дрэсіраваны, рэагаваў на ўсе каманды, – расказвае Марына. – Адна дзяўчына з нашай кампаніі папрасіла дзіця выклікаць міліцыю, сама пайшла ў лес, каб зрабіць тое ж. Першы званок быў а сёмай хвіліне першай. Мы растлумачылі, дзе знаходзімся. У міліцыі папрасілі быць на сувязі, сказалі, што ператэлефануюць. Але так і не зрабілі гэтага. Прыйшлося тэлефанаваць яшчэ раз – але зноў нічога дакладнага.

На шчасце, жанчыны ўгаварылі сысці людзей, якія напалі. Дзеці вельмі спалохаліся, мужчыны былі пабітыя. Міліцыі так і не было.

– Яны прыехалі на месца здарэння толькі ў 2.56. Аказалася, што не маглі вызначыцца, якому раёну належыць гэта месца – Мінскаму або Маладзечанскаму, – узрушаная жанчына.

Пацярпелыя  мужчыны праходзяць судмедэкспертызу. У аднаго з іх зламаная рабрына, у астатніх – разнастайныя гематомы. Кампанія збіраецца скардзіцца на супрацоўнікаў міліцыі.

Начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін Асіповіч адмовіўся ад каментарыяў па тэлефоне.

RH.BY Паводле Onliner.by

Мнения

Вверх