На Вілейшчыне з'явіўся крыж у гонар пакутнікаў за Беларусь

На Вілейшчыне з'явіўся крыж у гонар пакутнікаў за Беларусь

У прыходзе вёскі Любань Вілейскага раёна гэта яшчэ і прастольнае свята, бо ў 2004 годзе новапабудаваная царква была асвечана ў гонар Святых нашай зямлі.

Сёлета да гэтага свята ля храма быў узведзены вялізны крыж. Ён мае форму крыжа Еўфрасінні Полацкай і ўсталяваны ў гонар пакутнікаў за Беларусь.

 «З бласлаўлення Епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла крыж асвечаны ў гонар пакутнікаў і вызнаўцаў беларускай зямлі і ўсіх вядомых і невядомых людзей, якія загінулі за веру бацькоў і незалежнасьць Бацькаўшчыны»,  кажа настаяцель айцец Ігар Дражын.

Крыж размяшчаецца на пагорку ля трасы МаладзечнаМядзел, з якой добра бачныя сам крыж і малітва на ім: «Дабраславі Божа краіну нашу  святую Беларусь!». На другім баку, звернутым да вёскі, малітва: «Збаў, ахіні і памілуй нас Божа Тваёй дабрадаццю!».

Мнения

Вверх