На факультэце міжнародных адносін БДУ правялі прэзентацыю сельскага турызму

На факультэце міжнародных адносін БДУ правялі прэзентацыю сельскага турызму

Пачалася сустрэча з адкрыцця выставы вынікаў дзіцячага конкурсу малюнкаў на тэму «Адпачынак у вёсцы». Дадзены конкурс првоадзіўся ў рамках інфармацыйнага праекта USAID/ПРООН «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё».

На сустрэчы былі праведзены інтэрпрэтацыйныя праграмы на тэму «Адпачынак у беларускай вёсцы». Падкрэсліваліся розныя грані вёскі: фальклор, рамёствы, соц-апытанне.

«Мы заснавалі філіял кафедры міжнароднага турызму на базе грамадскай арганізацыі «Адпачынак у вёсцы». Галоўная мэта кафедры  звязаць практыку з тэорыяй: у нас студэнты могуць рабіць нешта практычнае, хтосьці будзе дапамагаць з інтэрнэтам, хтосьці зможа паехаць на практыку ў вёску ці дапамагчы зрабіць стратэгію. Важна, што ўсе дыпломные працы нашых студэнтаў, курсавыя праекты могуць быць запатрабаваныя і рэалізаваныя», – паведаміла старшыня праўлення Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.

Разам з гэтым адбылася прэзентацыя новага электроннага студэнцкага часопіса па аграэкатурызму «СЕЛяДЗец» – «Сельскі дзённік». У яго першы нумар увайшлі ўражанні студэнтаў аб агратурызме, падарожжы па Беларусі, унікальныя сядзібы. Як паведаміў яго галоўны рэдактар Цімур Ходзін (студэнт 3-га курса), «часопіс можа быць прызначаны для такога накірунку як нефармальная адукацыя, па сродках чытання, усё толькі вачыма і словамі студэнтаў. Таму пісаўся ён студэнтамі міжнародных адносін  кафедры турызму».

Таксама можна было даведацца пра некалькі відаў старажытных рамёстваў. Напрыклад, кавальскае рамяство ад Вадзіма Маёрава. Аўтар прадставіў некалькі сваіх мастацкіх прац, сярод якіх заслонка для печы, камінны набор, падкова, каваная ружа.  Малады каваль сам вырабляе ўсе рэчы і ўпрыгожвае імі сваю хату. 

Вырабы з саломкі ад Дашы Мароз: «Салома ніколі не была для селяніна толькі матэрыяльнай каштоўнасцю, яна мела больш глыбокае значэнне, напрыклад, у ёй былі заключаны дух хлеба, поля, моц урадлівасці». Даша пераняла прыклад са свайго дзядулі і бацькоў, якія працавалі ў полі, звязвалі снапы. Цяпер сама вырабляе такія незвычайныя рэчы.

Смачнай прэзентацыяй на заканчэнне з’явліся стравы з традыцыйнай беларускай кухні, без якіх у нашых продкаў не абыходзіўся ніводзін стол.

Усе гэтыя справы зробленыя сучаснай моладдзю, што спрыяе захаванню не толькі нацыянальных беларускіх традыцый і абрадаў, але і далейшаму развіццю і папулярызаванню сельскага турызму і адпачынку ў вёсцы. Для кожнага такі адпачынак – нешта сваё: цёплыя забытыя ўспаміны з дзяцінства ці мара аб ціхім спакойным дні ў далечыні ад гарадской мітусні, дзе можна атрымаць асалоду ад чыстага паветра і спеваў птушак.

Мнения

Вверх