На круизных лайнерах запретят курить

На круизных лайнерах запретят курить

Незвычайнае каляднае свята «Ехала Каляда з Полацку...» вас чакае 26 снежня а 14-й гадзіне. Святло газавых лямпаў, ліхтароў, магія зімовага пераднавагодняга вечара зробяць сваю справу. Прыйшоўшы да нас, кожны наведвальнік адчуе на сабе подых натхнення для стварэння чароўных выцінанак. Вы зможаце і крыху зазірнуць у сваю будучыню, даведацца, што чакае ў новым годзе. А калі шаноўнаму спадарству яшчэ ні разу не даводзілася сустракацца з сапраўднымі калядоўшчыкамі і Казой – тады вам дакладна трэба зазірнуць да нас!

Добразычлівыя пажаданні, непаўторныя аўтэнтычныя калядныя спевы, гульні, карагоды, магчымасць зрабіць уласнымі рукамі ўпрыгажэнне для навагодняй ёлкі і атрымаць яго ў падарунак – вось што чакае вас.

Узбройвайцеся бадзёрым настроем і хутчэй да нас! Міласці просім!

Кошт уваходу на мерапрыемства – пачастунак для Казы :)

Мнения

Вверх