Новая выстава ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы

Новая выстава ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы

«Дата адкрыцця невыпадковая, – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк. –11 ліпеня – гадавіна смерці Генрыка Курадчыка. Гэты быў вельмі вядомы мастак не толькі на Гайнаўшчыне. Яго працы знаходзяцца па ўсёй Польшчы, а таксама ў Еўропе. Сябры і сям’я прапанавалі нам супольна зрабіць такую выставу ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы».

Апроч карцін Генрыка Курадчыка, на выставе таксама можна ўбачыць працы Мілены Курадчык ды Веслава Ганаса. Пачатак у 18 гадзін.

Уваход бясплатны.

Выстава будзе працаваць да 30 жніўня.

Давід Гайко

Мнения

Вверх