«Октоберфест»: какие программы предлагают белорусам туркомпании?

«Октоберфест»: какие программы предлагают белорусам туркомпании?

«Праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» – гэта зварот да аднаго з самых распаўсюджаных мастацкiх дыскурсаў апошнiх дзесяцiгоддзяў, менавiта да тэмы гендэрнай мiфалогii. Прымаючы да ўвагi ўсю вобразную i канцэптуальную рэлевантнасць гэтай тэмы, удзельнiкi праекта наводзяць фокус менавiта на тыя яе аспекты, якiя звязаны з уплывам мас-медыя.

Паводле сваёй падвоенай назвы, праект «Штучнае асвятленне. Клара і Роза» апялюе да двух аспектаў: першы – штучнае асвятленне, зварот да «медыя-святла», якое адлюстроўвае, выяўляе, а таксама стварае сімулякры і міфы; другi – гiстарычныя фiгуры Клары Цэткiн i Розы Люксембург,  фiгуры мiфалагiзаваныя, але спрэчныя, якiя, у адрозненнi ад сваiх сучаснiц (Эммы Голдмэн, Сiмоны дэ Бовуар), выклiкаюць сёння больш скепсiсу, чым захаплення. Зварот менавiта да гэтых асоб з’яўляецца адначасова i правакацыяй, i спробай далучыцца да «фактычнага матэрыялу» эпохi, якая (усведамляем мы гэта цi не) паўплывала на ўсiх нас.

У рамках выстаўкі таксама экспануецца аўтарскi фотапраект мастака Мiкалая Батвiннiка Rosenhaus, якi дэманструе яго ўласны погляд на жанчын-мастачак, удзельнiц выстаўкі».

Мнения

Вверх