Парк имени Советской Армии в Витебске будут благоустраивать волонтеры молодежного проекта Ewoca3

Парк имени Советской Армии в Витебске будут благоустраивать волонтеры молодежного проекта Ewoca3

Ярамір Ярошык (лідар гурта «Хорціца») заспявае свае песні, прасякнутыя любоўю да ўсяго сапраўднага ды светлага, над чым не падуладныя ні людзі, ні лёс.

Сябры спеўнага клуба «Дунай» выканаюць мужчынскія традыцыйныя спевы з архіўнага фонда Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Кацярына Ваданосава і гурт «Птушыны Шлях» (былы фольк-рок-гурт Alta Mentе) прадставяць увазе публікі новыя творы, у якіх адаб’ецца гераічнае мінулае Беларусі, рамантычныя паданні ды старыя, часам крышку страшныя зімовыя казкі.

Алесь Чумакоў (удзельнік гуртоў «Стары Ольса», Celidh Ceol) прадставіць унікальную сольную праграму «Старыя ірландскія песні па-беларуску».

У кожнага з’явіцца магчымасць паслухаць добрую музыку ды знайсці сваю легенду пра мінуўшчыну ды сучаснасць, узнёсласць ды прыземленасць, мужнасць ды пяшчоту, святло ды цемру.

Уваход: 30 000.

Мнения

Вверх