Полтысячи гостей ждут в Пинске на торжества к 100-летию со дня рождения кардинала Свентэка

Полтысячи гостей ждут в Пинске на торжества к 100-летию со дня рождения кардинала Свентэка

Каляндар «Зямля маіх сноў» выйшаў у серыі «Маляўнічая Бацькаўшчына». Выданне прысвечана творчасці Яўгена Ждана і арганізавана па заказу агракамбіната «Сноў» (Нясвіжскі раён), адкуль родам мастак. Наклад каляндара 2300 экзэмпляраў.

Серыя календароў «Маляўнічая Бацькаўшчына» скіраваная на папулярызацыю айчыннай прыроднай спадчыны, культурнай разнастайнасці Беларусі. З 2001 г. па сённяшні дзень выйшла адзіннаццаць календароў. Усе яны прысвечаны разнастайным тэмам: парку ў Нясвіжы, 200-годдзю Напалеона Орды, творчасці мастакоў М.Сеўрука і І.Дмухайлы, юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа, архетыпам беларускай прыроды. Серыя адкрыта для ўсіх, каму блізкая тэма айчынных каштоўнасцяў, хто марыць пра густоўны карпаратыўны каляндар з карысцю для Бацькаўшчыны.
Падчас імпрэзы можна будзе набыць каляндар з аўтографам мастака, а таксама непасрэдна пазнаёміцца з творчасцю вядомага тэатральнага мастака і заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Яўгена Ждана.

Выстава «Грані натхнення» прымеркавана да 55-годдзя творчай дзейнасці Яўгена Ждана. На ёй прадстаўлены лепшыя работы мастака: сцэнічныя эскізы да спектакляў, творы на гістарычную тэматыку, партрэты родных, а таксама работы яго вучня, мастака-аматара Аляксандра Рашэтнікава. Выстава працуе да 1 сакавіка.

Прэзентуе каляндар кіраўнік праекта «Маляўнічая Бацькаўшчына», журналіст-эколаг Валер Дранчук.

Мнения

Вверх