Праграма ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016»

Праграма ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016»

ПРАГРАМА ХVІ Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі «Маладзечна-2016»

Першы дзень, 10 чэрвеня

Канцэртная зала Палаца культуры

12.00 – ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

Фае Палаца культуры

15.00 – творчая прэзентацыя выставы да 75-годдзя народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна.

Амфітэатр

17.00 – III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурса маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Фінберг.

Амфітэатр

21.30 – урачыстае адкрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016».
Узнагароджванне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
«Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна »(да 75-годдзя народнага артыста СССР Ул. Мулявіна). Прэм’ера канцэрта заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Фінберг.

Феерверк

Другі дзень, 11 чэрвеня

Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

11.00 – «Бліскучыя меласферы беларускіх майстроў». Канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Мінскі абласны краязнаўчы музей

13.00 – «Вобразы мілыя роднага краю». Выстава твораў выяўленчага мастацтва Беларусі (з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея).

Малая зала Палаца культуры

14.00 – паэтычная гасцёўня «Красуй, Беларусь» з удзелам беларускіх паэтаў.

Амфітэатр

15.00 – канцэрт з удзелам выканаўцаў Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Ул. Мулявіна Маладзёжнага тэатра эстрады.

Канцэртная зала Палаца культуры

18.00 – «Пясняр» – спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.

Чысцінскі сельскі Дом культуры

18.00 – «Цудоўныя музычныя фарбы ў родных кутках Бацькаўшчыны». Канцэрт песні ў выкананні заслужанага калектыва «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Міхаіл Фінберг.

Цэнтральная плошча

18.0020.00 – «Арт Старт». Маладзёжная пляцоўка з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў сучасных маладзёжных накірункаў.

Амфітэатр

21.30 – канцэрт-закрыццё ХVІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2016».
Канцэрт сучаснай беларускай песні «Беларусь – крыніца натхнення» з удзелам зорак беларускай эстрады.

Цэнтральная плошча

24.00 – дыскатэка «Беларускія матывы» з удзелам вядомых дыджэяў Беларусі.

Праграма на адкрытых пляцоўках Маладзечна

Графік работы 10-11 чэрвеня – 12.0020.00

Цэнтральная плошча

«Фестывальная талака»

Канцэртная праграма творчых калектываў г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

Цэнтральная плошча

«Фестывальная сядзіба»

Экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва народных майстроў і ўмельцаў горада і раёна, майстроў — гасцей фестывалю

Гарадскі парк

«Свет дзяцінства»

Гульнёва-забаўляльная пляцоўка для дзяцей

Гарадскі парк

«Мастацкі пленэр»

Кацярына СУШКО па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Палацам культуры Маладзечна

kraj.by

Мнения

Вверх