Римский отель проводит экскурсии по местам съемок знаменитого фильма «Великая красота»

Римский отель проводит экскурсии по местам съемок знаменитого фильма «Великая красота»

Мінскае гета было адным з найвялікшых ва Усходняй Еўропе. Тут з ліпеня–жніўня 1941 г. па кастрычнік 1943 г. было знішчана больш за сто тысяч чалавек – дзяцей, жанчын, мужчын, старых. Гэтая старонка – трагедыя ў гісторыі Беларусі, беларускага яўрэйства, а таксама трагедыя для многіх жыхароў Еўропы, бо сюды дэпартавалі яўрэяў з Германіі, Аўстрыі, Чэхіі. Сучаснаму чалавеку цяжка прадставіць увесь жах знаходжання чалавека ў гета… Выстава стане чарговай спробай ушанаваць памяць аб мінулым.

Лазар Ран  (1909–1989) – вядомы яўрэйска-беларускі мастак, прыхільнік рэалістычнага мастацтва, графік і жывапісец, майстар афорта, скульптар. Творам мастака ўласцівы эмацыйнасць, жыццёвая праўдзівасць, тонкі псіхалагізм. Па словах самога мастака, галоўнай тэмай яго творчасці была тэма Мінскага гета, бо там ён страціў амаль усіх родных і блізкіх.

Гэтай страшнай трагедыі Лазар Ран прысвяціў серыю афортаў «Менскае гета», якія і склалі аснову цяперашняй экспазіцыі. У шэрагу афортаў адлюстраваны разнастайныя бытавыя сцэны з жыцця гета, і ў кожнай з іх, поўнай унутранага драматызму, падкрэслены матывы бясконцага страху, трывогі, турбот. Своеасаблівыя партрэтныя працы: мастак стварае яркія абагульненыя вобразы, моцныя сваёй духоўнасцю, сваёй унутранай воляй нават тут, у гета.

Работы Лазара Рана напоўнены драматызмам, экспрэсіяй, душэўным болем, гнеўна асуджаюць генацыд. Мастацкая творы, дапоўненыя прадметамі з гістарычнай памяццю, унікальнымі рэчамі з Мінскага гета, павінны стаць годным помнікам тысячам загінулых вязняў.

Мнения

Вверх