Самалёт «Белавія» рэйсам на Харкаў вярнуўся ў аэрапорт Мінск у выніку няспраўнасці. На борце быў у ліку пасажыраў Барыс Грабеншчыкоў

Самалёт «Белавія» рэйсам на Харкаў вярнуўся ў аэрапорт Мінск у выніку няспраўнасці. На борце быў у ліку пасажыраў Барыс Грабеншчыкоў

«Цікава, што пасажырамі рэйса былі ўдзельнікі групы «Акварыум» і сам Барыс Грабеншчыкоў, што ляцелі на канцэрт ва Украіну», — адзначае Канстанцін, які працуе scrum-трэнерам у міжнароднай кампаніі.

Згодна з раскладам палётаў аэрапорта Харкаў, рэйс з Мінска («Эмбраер») прыбыў 4 красавіка а 2.39 замест 0.15 па раскладзе. 

У раскладзе «Белавія» ў адзін час пазначаны вылеты на Харкаў і на Мінск у 23.00 і вяртанне CRJ 100/200 у Мінск у 23.57.

Як патлумачылі «Нашай Ніве» ў аддзеле маркетынгу авіякампаніі «Белавія», у CRJ спрацавала сігналізацыя, што шасі не прыбрана. У выніку камандзір прыняў рашэнне выпрацаваць паліва і вярнуцца ў Мінск.

Сяргей ГЕЗГАЛА
 

nn.by

Мнения

Вверх