Самые яркие страницы истории Постав представлены в подвалах дворца Тызенгаузов

Самые яркие страницы истории Постав представлены в подвалах дворца Тызенгаузов

У конкурсе прымаюць удзел дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку і дзеці-інваліды. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстаўка – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў. Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў розных намінацыях. Напярэдадні Новага года праводзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з уручэннем грамат і прызоў. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічаюць СМІ (тэлебачанне, радыё, друкаваныя СМІ).

Традыцыйна конкурс і выстаўка збіраюць вялікую творчую гледачовую аўдыторыю. З часу свайго заснавання дадзены праект набыў агульнарэспубліканскі маштаб і стаў сапраўды знакавай і чаканай падзеяй для творчых людзей.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку. Малюнкі патрэбна аформіць ў рамы, а таксама ўсе работы павінны мець анатацыю (Імя, Прозвішча і ўзрост аўтара (ад 5 да 17 гадоў), назва работы, назва ўстановы адукацыі). Работы прымаюцца да 10 снежня 2014г.

Мастацкія работы будуць адзначаны прызамі ў намінацыях:
– лепшы твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (3 месцы);
– лепшы твор выяўленчага мастацтва (3 месцы);
– лепшы калектыўны твор (3 месцы).

Усе конкурсныя работы будуць экспанавацца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 24 снежня 2014 г. да 10 студзеня 2015 г.

Мнения

Вверх