Сеть дизайн-отелей Room Mate анонсировала революцию в сфере туристического размещения

Сеть дизайн-отелей Room Mate анонсировала революцию в сфере туристического размещения

В. А. Цітоў – мастак-манументаліст, жывапісец і графік. Ён вучыўся ў Маскоўскай мастацкай вучэльні памяці 1905 года, а пасля вайны скончыў Маскоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва.
У 1941 годзе Віктар Цітоў, скончыўшы тры курсы мастацкага вучылішча, быў прызваны ў армію. Пасля Курскай бітвы, у верасні 1943 года, апынуўся на тэрыторыі Беларусі, удзельнічаў у аперацыі «Баграціён».
За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях на тэрыторыі Польшчы, быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. У 1945 годзе пакінуў свой аўтограф на калоне Рэйхстага ў Берліне.
На працягу ўсёй вайны ў свабодныя хвіліны па гарачых слядах падзей Віктар Цітоў рабіў эскізныя замалёўкі, якія сталі мастацкім і дакументальным летапісам баявога шляху афіцэра Чырвонай Арміі.
У малюнках, зробленых на беларускай зямлі, ён перадаў упартае супрацьстаянне з праціўнікам на правым беразе Дняпра за Гомелем.
На малюнках мастака можна ўбачыць эпізоды баёў, цяжкія пераправы войскаў праз рэкі і г.д. Цітоў стварыў партрэтныя эцюды розных па характарах людзей: воінаў Чырвонай Арміі, мірных жыхароў, партызан, якія садзейнічалі армейскім часткам.
На выставе можна азнаёміцца ??з сапраўднымі франтавымі дакументамі, малюнкамі мастака, прысвечанымі баям у Беларусі.

Мнения

Вверх