Што можно пабачыць у Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку ў Год культуры?

Што можно пабачыць у Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку ў Год культуры?

У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку сёння, 2 лютага, адкрываецца фотавыстаўка члена Беларускага саюза фотамастакоў і народнага фотаклуба «Мінск», аўтара альбомаў мастацкай фатаграфіі Віталя Раковіча (Мінск). 12 лютага ў музеі распачне працу  выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (Мінск). А ўвогуле да Года культуры ў краіне дом-музей падрыхтаваў шмат цікавых імпрэз і мерапрыемстваў, сярод іх:

- Сумесная выстаўка з Пасольствам Італьянскай Рэспублікі «Землятрус» раскажа пра гарады, у якіх у свой час бываў Адам Міцкевіч і якія былі разбураны і адноўлены пасля землятрусу 2012 г. (красавік)
- Разнастайныя мерапрыемствы да Міжнароднага дня музеяў (май)
- Шляхецкі баль у доме Міцкевічаў (верасень)
- Выстаўка Навагрудскага цэнтра рамёстваў з правядзеннем майстар-класаў (кастрычнік)
- Удзел у мерапрыемствах з нагоды дзяржаўных святаў
- Іншае.
(Інфармацыя будзе абнаўляцца на працягу года)

Мнения

Вверх