Словакия рассчитывает принять не менее 4 тыс. белорусских туристов на зимнюю универсиаду в 2015 году

Словакия рассчитывает принять не менее 4 тыс. белорусских туристов на зимнюю универсиаду в 2015 году

У аснове экспазіцыі «Вібрацыі матэрыялу» – працы, створаныя мастакамі да юбілейнай выстаўкі Латвійскай асацыяцыі тэкстыльнага мастацтва, што адбылася ў выставачнай зале Саюза мастакоў у Рызе. Трыццаць пяць аўтараў розных пакаленняў –  ад першых выпускнікоў аддзялення мастацтва тэкстылю Латвійскай акадэміі мастацтваў да студэнтаў малодшых курсаў – знаёмяць з найбольш актуальнымі ідэямі, паказваюць сваё бачанне свету ў шырокім тэматычным спектры, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы і тэхнікі. Тэкстыль, як і мова, яскрава характарызуе нацыю, выяўляе яе каштоўнасці, досвед і светаадчуванне. Латвійскія мастакі па тэкстылі распавядаюць свае гісторыі беларускім гледачам. 

Мастацтва тэкстылю і ў Латвіі, і за мяжой паступова становіцца міждысцыплінарным, бо класічныя тэхнікі (габелен, батык, вышыўка, качанне з воўны і інш.) нярэдка спалучаюцца з iншымi выкарыстоўваемымі прыёмамі выканання, перакрываюцца зусім нетрадыцыйнымі спосабамі, інтэграваннем з зyсiм новымi матэрыяламі. Мастакі іншых галін, напрыклад, жывапісцы і скульптары, таксама часта выкарыстоўваюць валакністыя матэрыялы пры стварэнні сваіх прац. 

Выстаўка «Канцэнтраваныя думкі» стваралася на працягу шэрагу гадоў. Многія з гэтых твораў пабывалі на розных міжнародных выстаўках, дзе атрымалі ўзнагароды. Тэматыка твораў вельмі шырокая – ад адлюстравання асабістых адчуванняў і настрояў, малюнкаў прыродных аб'ектаў і з'яў, выражэння парадоксаў да сур'ёзных гістарычных, экалагічных і сацыяльных тэм. Беларускія гледачы маюць магчымасць убачыць і параўнаць почыркі аўтараў у розных фарматах, наведаўшы адначасова і выстаўку эксперыментальнага нетрадыцыйнага тэкстылю латвійскіх мастакоў. Адзін з імпульсаў для стварэння твора мастацтва – гэта радасць, а мініяцюрны тэкстыль нярэдка яе матэрыялізуе ў дакладнай форме. Мініяцюра можа дзейнічаць як вітамін, натхняючы гледача на творчасць.

Кошт: школьнікі – 10 000 руб.;
студэнты і пенсіянеры – 15 000 руб.;
астатнія катэгорыі – 30 000 руб.

Мнения

Вверх