Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч: «Талібан даўно прыйшоў у Беларусь, знішчаецца наша нацыянальнае багацце»

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч: «Талібан даўно прыйшоў у Беларусь, знішчаецца наша нацыянальнае багацце»

Талібан даўно прыйшоў у Беларусь. Знішчаецца наша нацыянальнае багацце пры поўным патуранні дзяржаўных органаў, органаў праваахоўных. Гэта не пустыя словы. Ці ўзбуджана хоць адна крымінальная справа па фактах руйнавання спадчыны, ці яе неабгрунтаванага змянення? Ці хоць раз мясцовыя органы ўлады, Мінкульт, пракуратура, органы ўнутраных спраў зрэагавалі на падобныя факты адэкватна? Гісторыя пра гэта маўчыць.

Да нас прыйшоў талібан. І калі супраць гэтага талібана дзяржава не прадпрымае аніякіх эфектыўных захадаў, да нас прыйшоў талібан у законе. Адзінае, што мы можам, — не абмяжоўвацца размовамі на кухнях і ў сеціве, а дамагацца ад дзяржавы паставіць заслон на шляху знішчэння нашай спадчыны, на шляху штучнага нівелявання нашых культурных ландшафтаў.

Як мы гэта можам зрабіць? Ад Таварыства аховы помнікаў ужо накіравааны электронны зварот у абласную пракуратуру, пойдзе і пісьмовы. Дык падтрымайце! Пішыце такія ж звароты і дасылайце. Пакажыце, што нам, грамадскасці, не ўсё роўна, што мы зацікаўлены ў захаванні свайго нацыянальнага багацця, свайго нацыянальнага падмурка.

Тым больш што напісаць трэба толькі два-тры абзацы, а гэта, мяркуем, зусім няцяжка. А як пісаць, куды пісаць, то самі паглядзіце. Прыклад апублікаваны.

1

Мнения

Вверх