TOURPOST. Илья Андреев: проект «Главная авиакомпания Беларуси: новая история»

TOURPOST. Илья Андреев: проект «Главная авиакомпания Беларуси: новая история»

“Гуканне вясны”- адно з самых лірычных, прыгожых і магічных святаў у Беларусі. Нашы продкі пачаткам года лічылі вясну – пару сапраўднага абуджэння прыроды і надзей чалавека на лепшае жыццё. З першымі павевамі цяпла чалавек пачынаў кароценькімі песнямі-вяснянкамі клікаць вясну, прылёт птушак. Жанчыны выпякалі з цеста птушак. Вечарамі раскладалі вогнішчы, спявалі ля іх гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды.
21 сакавіка святкуем “Гуканне вясны” у Дудутках.

Гасцей чакаюць:

  • Гукальныя спевы

  • Вясновыя карагоды

  • майстар-класы па вырабу выцінак, “жаваронкаў” з салёнага цеста,

  • выступленні музычных і фальклорных калектываў.

Таксама для гасцей будзе працаваць бясплатны трансфер Рудзенск-Дудуткі. 

Мнения

Вверх