У Чырвоным касцёле – выстава «Дарогі, якімі мы Бога шукаем»

У Чырвоным касцёле – выстава «Дарогі, якімі мы Бога шукаем»

Экспазіцыя будзе прымеркавана да 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на Беларусі. Сярэбраны юбілей як сімвал, паказчык таго, што на працягу гэтага часу людзі захоўвалі ў сабе веру, надзею на адраджэнне, і з Божай ласкай змаглі пранесці яе ў цяперашні час.

На выставе будуць прадстаўлены выявы людзей-пілігрымаў, сюжеты з  шляху да каталіцкай апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай. За кожным пілігрымам стаяць свае неверагодныя жыццёвыя гісторыіі, цуды, якія здараліся кожны дзень. А подпісы да здымкаў — гэта своеасаблівыя пасланні, якія дайшлі да нас праз Святыя Пісанні, праз прыклады жыцця тых хрысціян і святых людзей, якія знайшлі гэтую дарогу і  паказалі нам сувязь з Богам. Яны нагадваюць кожнаму з нас пра тыя сапраўдныя ісціны, трымаючыся якіх, мы можам быць міласэрнымі да іншых.

Гэтая выстава не вынік, а толькі першы крок духоўна-даследчага праекта «Людзі-пілігрымы», які будзе распавядаць гісторыі тых людзей, якія ідуць гэтай дарогай па жыцці, у якіх шлях да санктуарыя ў Будслаў паўплываў на іх далейшы лёс.

Гэтая выстава  як спроба павяртання людзей  да хрысціянскага ладу жыцця, да Бога, праз малітву і шанаванне святых мясцін. Як паказ актуальнасці здзяйснення  пілігрымак сёння.

У адкрыцці выставы прымуць удзел святары і духоўныя асобы.

Пасля экспазіцыю плануецца паказаць у касцёле Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе падчас фэсту, а таксама ў іншых святынях краіны.

Выстава ў Чырвоным касцёле працягнецца да 27.06.2016.

Адрас: Мінск, вул. Савецкая, 15

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. (-029) 395-64-34 Віктар Ведзень.

Мнения

Вверх