У Гродна ўшанавалі памяць Адама Міцкевіча

У Гродна ўшанавалі памяць Адама Міцкевіча

Выстаўка «Адам Міцкевіч. Сённяшні погляд» адкрылася ў мастацкай галерэі «Крыга» і будзе дзейнічаць па 14 снежня. Свае працы прадставілі больш за дваццаць мастакоў, у тым ліку Аляксей Васілевіч, Ірэна Міклашэвіч, Андрэй Філіповіч. Усе працы напісаны па матывах паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш»: партрэты Зосі і Тадэвуша, сцэны палявання і сялянскага побыту, пейзажы Нёмана.

На творчым вечары выступіў прафесар Аляксей Пяткевіч. Ён расказаў пра тое, як Браніслаў Тарашкевіч перакладаў «Пана Тадэвуша» на беларускую мову. На сустрэчу завітаў «вялікі вандроўнік» па Беларусі Юрый Жыгімонт. Студэнты дэкламавалі ўрыўкі з твораў Адама Міцкевіча. Гучала музыка часоў пісьменніка. Песні на творы паэта спяваў Алесь Дзянісаў.

www.vgr.by

Мнения

Вверх