У Мінску пройдзе беларускі «Сапраўдны StandUp»

У Мінску пройдзе беларускі «Сапраўдны StandUp»

«Ці чулі вы калі-небудзь пра StandUp? Можа быць. А ці чулі вы сапраўдны беларускі stand-up? Гэта наўрад ці. Прыходзьце 26 лютага у кафе LOFT і паслухайце рэальныя гісторыі і абсурдныя жыццёвыя сітуацыі» — напісана у суполцы шоу у фэйсбуку.

Пра выступоўцаў стэндапу пакуль нічога невядома, але вядома, што уваход будзе вольным.

Стэндап — сольны гумарыстычны выступ перад жывой аўдыторыяй, адзін з жанраў забаўляльных праграм.

Часта для такіх выступаў арганізуюцца спецыяльныя камедыйныя клубы. У рэпертуар стендап-комікаў, як правіла, уваходзяць аўтарскія маналогі (routines), кароткія жарты (one-liners) і імправізацыя з залай. У надзеі выклікаць смех аўдыторыі комікі ўключаюць у свае выступы таксама музычныя, тэатралізаваныя фрагменты, чэравамаўленне, фокусы, эцюды, разнастайныя хітрыкі коміка.
NN.BY

Мнения

Вверх