У Пружанах пройдзе фэст эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу»

У Пружанах пройдзе фэст эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу»

Саверсізм — у лексіконе хрысціянскіх місіянераў канца І тыс. н.э. «сеянне разумнага, добрага, вечнага». Ігдрасілізм — вытворнае ад Ігдрасіль — святога дрэва ў скандынаўскай міфалогіі, якое сімвалізуе яднанне з мінулым.

Гэтым разам падчас фэста адбудзецца паказ двух персанальных мастацкіх выстаў  Алеся Родзіна і мастака з Брэста whatname?, а таксама прэзентацыя манаграфіі Цімафея Авіліна «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія».

У музычнай часцы фэсту можна будзе ўбачыць і паслухаць: Raman Jaraš - Zurba=Blues, Настасся Хмель, гурт «ПаЦі»  песні вясковых рамантыкаў

Заслужаныя пракуратары: Зміцер Юркевіч и Алесь Родзін

Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык»
вул. Савецкая, 50
Уваход – 10 000 руб.
Тэл. для даведак: (8-01632) 2-18-96,
маб.:+375-33-371-13-42 (МТС)
nn.by

Мнения

Вверх