У мінскім касцёле Святога Роха тэрмінова мяняюць дах

У мінскім касцёле Святога Роха тэрмінова мяняюць дах

«У нас вядзецца змена толькі пакрыцця даху і кроквеннай сістэмы ? ніякай рэстаўрацыі. Замена даху патрэбная, каб захаваць святыню. Кроквенная сістэма была зроблена няправільна, дах важыў 75 тон. Мы бачылі, які ён быў аварыйны. Гэта вымушаная замена. Былі праведзеныя агульныя і дэталёвыя абследаванні, якія паказалі, што дах тэрмінова трэба аблегчыць ? змяніць дахоўку, якая выйшла з прыгоднасці і толькі насычалася вільгаццю. Узгадненне ў Мінкульце пройдзена. Мы атрымалі дазвол яшчэ ў мінулым годзе, але сродкі знайшлі толькі сёлета. Працы праводзяцца вельмі хутка, думаю, за некалькі тыдняў адновім», — патлумачыў ксёндз.

Унутры касцёла ніякіх прац не вядзецца. Вядомы арган стаіць накрыты, і яму нічога не пагражае, запэўніў нас ксёндз Юрый Санько. Да фестывалю арганнай музыкі, які запланаваны на кастрычнік, дах адновяць, і арган можна будзе пачуць.

Euroradio.fm

Мнения

Вверх