В Минске построят отель международной сети Holiday Inn

В Минске построят отель международной сети Holiday Inn

Зоя Луцэвіч і яе мастацкія творы вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі. Яе працы выстаўляліся ў Беларусі, Расіі, Балгарыі, краінах Балтыі, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, ЗША. Кожная яе выстава заўсёды зацікаўлівае аматараў жывапісу. Магчыма з-за таго, што яе карціны нясуць у сабе нейкую аўру таямнічасці. Акрамя таго, Зоя Луцэвіч сама па сабе неардынарная асоба, яна ўмее прыцягнуць увагу публікі.

Праект «Цуд на Каляды» ўзнік прыкладна 10 год таму, але да сённяшняга моманту не экспанаваўся. Ён складаецца з больш чым 30 графічных лістоў, якія аб’яднаны адной тэмай, але розных па каларыце, настрою, мастацкім выкананні. Гэта прыгожы, гарэзлівы, навагодні праект. На работах глядач можа разгледзіць сілуэты чароўных птушак ці елкі з птушынымі галовамі, ці дрэвы з рознакаляровымі цацкамі, ці людзей у маскарадных касцюмах, анёлаў і валхвоў, якія прыносяць дары.

На выставе таксама прадстаўлена мэбля ручной работы. У прыватнаці, сундукі, камод і люстэрка, распісаныя ў розных стылях. Гэтыя незвычайныя і прыгожыя рэчы дапаўняюць святочную атмасферу.

Мастак запрашае трапіць у атмасферу навагодняга свята, падараваць сабе і сябрам добры настрой, пафантазіраваць, узгадаць дзяцінства і любімыя казкі, паверыць у цуд і Дзеда Мароза.

Святкуем Каляды разам!

Мнения

Вверх